«Не ўмеў добра плаваць, але паплыў насустрач сябру». У Смаргонскім раёне патануў 25-гадовы хлопец

Няшчасце здарылася вечарам 26 ліпеня на возеры Белае.

27.07.2023 / 13:56

Фота: СК

Кампанія рыбачыла, сумяшчаючы гэты занятак з распіваннем алкаголю, паведамляе СК.

Адзін з таварышаў захацеў паплаваць на надзіманым матрацы. У гэты момант 25-гадовы хлопец вырашыў паплысці яму насустрач, аднак пачаў тануць. Сябар паспрабаваў ратаваць яго, але беспаспяхова.

Цела маладога чалавека з вады дасталі супрацоўнікі таварыства выратавання на водах.

Nashaniva.com