Літва пры неабходнасці гатовая закрыць мяжу з Беларуссю і Расіяй у любы момант — МУС
Міністарка ўнутраных спраў Літвы Агнэ Білатайце, гаворачы ў інтэрв'ю Ziniu radijas «пра ўсю памежную сітуацыю» ў цэлым, адзначыла, што Літва рыхтавала і рыхтуе «адпаведныя праекты пастаноў, калі сітуацыя неяк зменіцца», паведамляе «Позірк».
27.07.2023 / 17:03
Агнэ Білатайце. Фота: Dogukan Keskinkilic / Anadolu Agency via Getty Images
Білатайце не выключае, што плыні мігрантаў, якія цяпер ёсць на польскай мяжы, у любы момант могуць быць перакінутыя ў Літву.
Таксама Агнэ Білатайце паведаміла, што літоўскія ўлады ўважліва сочаць за перамяшчэннем на тэрыторыі Беларусі наймітаў ПВК «Вагнер». Па словах міністаркі, у выпадку неабходнасці Літва можа закрыць мяжу з Беларуссю і Расіяй у любы момант.
Раней Білатайце казала, што ў выпадку змены сітуацыі з бяспекай Літва будзе выкарыстоўваць «план прыкрыцця мяжы, зацверджаны ўрадам», які абнаўляецца з улікам «новай геапалітычнай сітуацыі, новых пагроз, каб палегчыць хуткае рэагаванне».
Чытайце таксама:
Літва настойвае на больш строгіх санкцыях супраць Беларусі
Літва можа спыніць аўтобусныя зносіны з Беларуссю
На літоўскай мяжы будуць строгія праверкі беларусаў. Могуць нават закрыць мяжу