Першыя танкі Abrams могуць паступіць ва Украіну ў верасні

ЗША плануюць у жніўні адправіць некалькі Abrams у Нямеччыну, дзе танкі пройдуць канчатковую мадыфікацыю. Пасля завяршэння гэтага працэсу танкі будуць адпраўленыя ва Украіну ў верасні.

28.07.2023 / 07:49

Танк «Абрамс». Фота: AP Photo/Saurabh Das

Першая партыя Abrams будзе ўключаць ад 6 да 8 танкаў. Усяго ЗША плануюць адправіць 31 танк, што роўна аднаму ўкраінскаму батальёну.

«Мы, безумоўна, працуем над тым, каб даставіць іх ва Украіну як мага хутчэй», — сказаў прадстаўнік Пентагона палкоўнік Марцін О'Донэл, адмовіўшыся абмяркоўваць канкрэтныя тэрміны.

Па словах адной з крыніц Politico, першая серыя мадыфікацый танкаў ужо зроблена, аднак пакуль незразумела, ці паспеюць Штаты завяршыць усе неабходныя працы да канца жніўня.

Адзначаецца, што перад тым, як украінскія вайскоўцы змогуць пачаць эксплуатацыю танкаў, яны павінны завяршыць курс навучання працягласцю прыкладна 10 тыдняў на армейскай базе Графенвер у Нямеччыне. Па словах чыноўніка Пентагона, гэта навучанне ўкраінцы плануюць завяршыць у жніўні.

Nashaniva.com