Жыхара Чыжоўкі асудзілі да 7 гадоў калоніі за адміністраванне Telegram-канала раёна
27 ліпеня ў Мінскім гарадскім судзе да 7 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзілі 34-гадовага палітзняволенага мінчука Яўгена Верхаводкіна.
28.07.2023 / 13:47
Яго абвінавацілі ў адміністраванні Telegram-канала «Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)», які прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» 2 снежня 2022 года. Таксама яго прызналі вінаватым у «закліку да санкцый».
Яўгена абвінавацілі ў тым, што ён, адмініструючы канал, заклікаў выходзіць беларусаў на акцыі пратэсту, рэдагаваў пасты, пасля якіх нібыта на заводах былі страйкі і г. д.
Прысуд вынесла суддзя Анжэла Кацюкевіч.