У Маларыце ў мужчыны з падвала прапала 70 слоікаў з закаткамі
У Маларыцкі РАУС звярнуўся 49-гадовы жыхар раёна і распавёў, што з падвала ў яго доме прапала не менш за 70 слоікаў з кансерваванай прадукцыяй, паведамляе брэсцкая міліцыя.
31.07.2023 / 15:15
Міліцыя высветліла, што да крадзяжу датычны 42-гадовы сусед пацярпелага, які раней у поле зроку міліцыі не трапляў.
Мужчына прызнаўся, што аднойчы, падабраўшы ключ, пракраўся ў чужы падвал і прыхапіў з сабой некалькі слоікаў з закаткамі. Рассмакаваўшы крадзенае, сусед зноў адважыўся на злачынства. Ён перыядычна вяртаўся ў падвал і забіраў слоікі.
Заведзена крымінальная справа за крадзеж.