Ва Украіне загінуў яшчэ адзін беларускі баец
Пра гібель аднаго з беларускіх байцоў, не называючы ягонага імя, паведамілі ў тэлеграм-канале грамадскага аб'яднання «Пагоня».
31.07.2023 / 17:35
«Ён быў сапраўдным беларусам — смелым, вольным, шчырым чалавекам, які змагаўся на баку святла супраць акупантаў»,
— кажуць яго ўкраінскія сябры па зброі.
«Назаўжды ў страі, брат! Ты ваяваў за Украіну і не дачакаўся вызвалення Беларусі…» — паведамілі ў канале.
Гэта 27-ы беларус, які загінуў у вайне за незалежнасць Украіны. Усяго ў складзе ўкраінскай арміі ваююць некалькі соцень беларускіх добраахвотнікаў.
Чытайце таксама:
«Герой Беларусі, які загінуў у Бахмуце». Выйшаў фільм да 50-годдзя Міраслава Лазоўскага
Ваяр палка Каліноўскага: «Беларусы — мірныя людзі» — лухта, навязаная нам з Усходу