Лукашэнка пра карту паляка: Важна не перагнуць палку

Грамадзянства можна пазбавіць толькі тых ворагаў, якія змагаюцца супраць сваёй роднай краіны, заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з жыхарамі аграгарадка Белавежскі ў Камянецкім раёне.

01.08.2023 / 12:09

Фота: «Наша Ніва»

«Што тычыцца карты паляка, мы яшчэ раз вернемся да гэтай праблемы. Не хочацца пакрыўдзіць і людзей, таму мы робім акуратныя крокі. Людзі павінны жыць свабодна на сваёй зямлі, у сваім грамадстве. Вельмі важна не перагнуць палку», — цытуе Лукашэнку БелТА.

Апошнім часам беларускія ўлады пільна сочаць за тымі, хто мае карту паляка або замежны дазвол на жыхарства, прынамсі патрабуючы паведамляць пра іх у адпаведныя органы, але вядомы выпадкі, калі карты паляка патрабуюць здаваць (нядаўна такое было на «Гродна-Азоце»).

Словы накшталт «вельмі важна не перагнуць палку» ў рыторыцы Аляксандра Лукашэнкі часта азначаюць, што прынятае рашэнне аб самых жорсткіх мерах супраць тых, хто атрымаў карту. Так, масавыя рэпрэсіі пачаліся з абвяшчэннем «Года народнага адзінства», а масавая забарона незалежных гістарычных выданняў — у «Год гістарычнай памяці». А пасля заявы «Мы з жанчынамі не ваюем» некалькі соцень палітзняволеных, у тым ліку Марыя Калеснікава, атрымалі гіганцкія тэрміны. 

Чытайце таксама:

Хутка ў беларусаў з'явіцца абавязак інфармаваць пра атрыманне ДНЖ, карты паляка і грамадзянства іншых краін. Што чакае тых, хто прыхавае гэты факт?

У тых, хто выязджае за мяжу без візы, пачалі патрабаваць паказваць ДНЖ. Што вядома

Супрацоўнікаў дзяржустаноў прымушаюць адмаўляцца ад карты паляка. Пры адмове пагражаюць звальненнем

«Дзеянням уладаў у Мінску няма апраўдання». МЗС Польшчы пракаментавала ціск на ўладальнікаў карты паляка ў Беларусі

Nashaniva.com