Графскую сядзібу ў Чачэрску выставілі на продаж трэці раз, ужо практычна задарма

Першы раз былую сядзібу графа Чарнышова-Круглікава ў Чачэрску выставілі на аўкцыён у сакавіку гэтага года. На той момант за яе прасілі 859 тысяч рублёў. Але тады ніхто не набыў нерухомасці. На таргах у маі кошт знізілі ўдвая, аднак і тут не знайшлося пакупніка. Наступны аўкцыён прызначаны на 31 жніўня, і пачатковы кошт сядзібы будзе ўсяго 37 рублёў.

02.08.2023 / 23:31

 

За гэтую суму пакупніку прапануюць ізаляванае памяшканне ў двухпавярховым цагляным будынку, якое не належыць жыллёваму фонду. Затое там ёсць электрычнасць, халодная вада, цэнтральнае ацяпленне, каналізацыя і вентыляцыя.

Будынак, аднак, мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, і той, хто яго купіць, абавязаны падпісаць ахоўнае абавязацельства. Акрамя таго, купец павінен зрабіць рэстаўрацыю і рамонтныя работы на працягу ўсяго 24 месяцаў і за гэты ж час пачаць выкарыстоўваць аб'ект у рамках прадпрымальніцкай дзейнасці.

Аўкцыён пачнецца 31 жніўня а 10-й раніцы, заяўкі на ўдзел прымаюцца да 15:00 28 жніўня. 

Чытайце таксама:

Віцебскую сінагогу рэстаўравалі за грошы спонсараў

Кватэру Ціханоўскіх прадалі з трэцяй спробы

Выставілі на продаж маёмасць камбіната, дзе быў вытканы «Габелен стагоддзя»

Nashaniva.com