Мінскі метрапалітэн пакажа начное жыццё падземкі

Можна будзе даведацца, як рыхтуюцца абсталяванне і камунікацыі да новага працоўнага дня. Ужо выйшаў першы ролік, які тычыцца самай распаўсюджанай просьбы чытачоў канала.

03.08.2023 / 11:14

Адкрыццё трэцяй лініі метро 7 лістапада 2020 года. Фота: «Наша Ніва»

Мінскі метрапалітэн запускае ў сваім тэлеграме рубрыку «Як гэта ўладкавана», каб часцей распавядаць аб працэсах на аб'ектах падземкі.

Просьбу падпісчыкаў пачулі: для іх будуць рыхтаваць фота– і відэаматэрыялы аб працы метро. Гэта будуць своеасаблівыя віртуальныя экскурсіі па цэхах электрадэпо, машынных залах эскалатарнага абсталявання, кабінетах дзяжурных па станцыі і іншых службовых памяшканнях спецыялістаў розных службаў. Таксама пакажуць начное жыццё метро.

Можна будзе даведацца, як рыхтуюцца абсталяванне і камунікацыі да новага працоўнага дня.

Ужо выйшаў першы ролік, які тычыцца самай распаўсюджанай просьбы чытачоў канала.

«Прапануем віртуальна «праехаць» па тунэлях трэцяй лініі ў кабіне машыніста электрацягніка вытворчасці «Штадлер Мінск», — адзначылі ў метрапалітэне.

Nashaniva.com