Хто здаў жанчыну, якая падпявала ўкраінскай песні?

Сёння стала вядома, што сілавікі затрымалі 44-гадовую жанчыну, якая слухала ўкраінскую песню і падпявала ёй. «Белсат» высветліў, хто здаў жанчыну.

03.08.2023 / 13:41

Журналістам удалося высветліць, што відэа, запісанае пад вокнамі кватэры, выклаў карыстальнік пад нікам Syper_zhorik. Ён называе сябе Пятром (Пятром Петрыкам) і жыхаром Іванава. У 2014 годзе ён скончыў школу. 

Амаль усе відэа Пятра не набіраюць і 1000 праглядаў, а вось відэа, запісанае пад вокнамі жанчыны, прынесла яму амаль 34 тысячы праглядаў і больш за 300 каментароў.

У адным з каментароў Пётр піша:

«З імі нельга цырымоніцца. Яны жывуць на нашай зямлі і абражаюць нашых братоў расіян. Гэта падобна да таго, калі б да вас прыйшлі ў дом, абразілі родных».

19 ліпеня ён напісаў, што звярнуўся ў міліцыю: «Калі б усё так проста было. Звярнуўся, яны ў гэтым прамога парушэння закона не ўбачылі». А ўжо сёння з'явілася відэа з жанчынай.

Цікава, што ў тыктоку мужчыны шмат відэа з Літвы.

@syper_zhorik #Путешествие#Мир#Сила#Дух#Единство#любимаябеларусь ♬ оригинальный звук - Типа_Boss

Чытайце таксама:

Сілавікі затрымалі 44-гадовую жанчыну, якая дома слухала ўкраінскую песню

Nashaniva.com