Мяцежнікі Нігера заявілі аб дэнансацыі вайсковых пагадненняў з Францыяй

Вайсковыя пагадненні, заключаныя паміж Нігерам і Францыяй, больш не дзейнічаюць. Пра гэта заявілі мяцежнікі, якія захапілі ўладу ў афрыканскай дзяржаве, як паведамляе агенцтва AFP. 

04.08.2023 / 07:32

Фота: AP Photo / Sam Mednick, File

Таксама мяцежнікі абвясцілі па нацыянальным тэлебачанні аб адкрыцці межаў з Алжырам, Буркіна-Фасо, Лівіяй, Малі і Чадам. 

Гаворка ідзе як пра паветраныя, так і сухапутныя зносіны. Межы былі закрытыя 26 ліпеня пасля таго, як вайскоўцы здзейснілі ў Нігеры дзяржаўны пераварот.

У той жа дзень мяцежнікі абвясцілі пра адхіленне ад улады прэзідэнта Нігера Махамеда Базума і арыштавалі яго. Таксама была ўведзена агульнанацыянальная каменданцкая гадзіна і прыпынена дзейнасць усіх устаноў рэспублікі.

Мяцежнікі патлумачылі свае дзеянні пагаршэннем бяспекі, эканамічнымі і сацыяльнымі праблемамі. Рада Бяспекі ААН і прэзідэнт ЗША Джо Байдэн пазней заклікалі ўдзельнікаў бунту вызваліць дэмакратычна абранага прэзідэнта краіны.

Базум быў зняты са сваёй пасады ў выніку дзяржаўнага перавароту ўвечары 27 ліпеня. Праз некалькі дзён Афрыканскі саюз заклікаў вайскоўцаў аднавіць канстытуцыйную ўладу за 15 дзён.

У Расіі адзначылі, што сачылі за падзеямі ў краіне і абмяркоўвалі іх з афрыканскімі лідарамі на пецярбургскім форуме. У Францыі тлумачылі, што пераварот ускладніць увядзенне антырасійскіх санкцый. Гэта абумоўлена тым, што каля 15% запасаў урану паступала ў Францыю з Нігера.

Чытайце таксама:

ЗША падтрымалі ўльтыматум афрыканскіх краін прарасійскай хунце Нігера. А яна спыніла экспарт урану ў Францыю

Пераварот у Нігеры: у прыхільнікаў путчыстаў заўважылі расійскія сцягі

Хунта Нігера запрасіла ПВК «Вагнер» у краіну

Nashaniva.com