У гуманітарным спісе палітвязняў больш за 200 чалавек — Вольга Гарбунова
Прадстаўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі па сацыяльнай палітыцы Вольга Гарбунова расказала, колькі чалавек, зняволеных у Беларусі паводле палітычных артыкулаў, знаходзіцца ў гуманітарным спісе, складзеным Кабінетам. Такіх, па яе словах, больш за 200.
04.08.2023 / 15:48
Вольга Гарбунова
У гуманітарны спіс трапляюць асобы, якія па ўзросце, стану здароўя, наяўнасці інваліднасці і іншых фактараў маюць патрэбу ў экстраннай меддапамозе і павінны быць вызваленыя неадкладна.
Гэта таксама датычыць непаўналетніх, шматдзетных бацькоў і тых палітвязняў, якія самастойна выхоўвалі дзяцей.
Чытайце таксама:
Вольга Гарбунова патлумачыла, што далей з грашыма з марафону
«Прычына смерці — ягоны стан здароўя». Завяршылася праверка па факце смерці Мікалая Клімовіча
Алесь Пушкін мучыўся страшнымі болямі, але яго не шпіталізавалі. Хто начмед у турме, дзе ён памёр