Пад Гроднам выкапалі бульбіну вагой 800 грамаў
Жыхары вёскі Ялоўшчына, што ў прыгарадзе Гродна, спадзяваліся на добры ўраджай, але зусім не збіраліся ставіць рэкорды. Таму для іх стала нечаканасцю, што пад адным з кустоў вымахаў сапраўдны гігант. Адна з бульбін пацягнула аж на 800 грамаў, піша партал Newgrodno.by.
04.08.2023 / 20:21
Гаспадары для гадавання такой бульбіны нічога асаблівага не рабілі і нават не ведаюць, які гэта сорт.
«Хутчэй за ўсё, гэта звычайны беларускі сорт «Скарб». Дакладна сказаць складана, вырошчваем гэтую бульбу не першы год. Гэтым разам нічога незвычайнага не рабілі, нічым асаблівым не падкормлівалі, а вось што атрымалася», — расказала Newgrodno.by чытачка, на агародзе сваякоў якой вырас гэты цуд.
Праўда, на кнігу Гінеса ён не цягне, у свеце выкопвалі і куды больш аб'ёмныя клубні, ажно да 10 кг. Але для звычайных беларускіх агародаў і такія бульбіны — рэдкасць.
Чытайце таксама:
Маладая бульба са сметанковым соусам і зялёным гарошкам
Што агульнага паміж дранікамі і хэштэгам?
У Беларусі баравікі збіраюць тысячамі. А пачым прадаюць грыбы?