Людгер і Ліна становяцца на крыло. Так назвалі нямецкіх гібрыдных буслянят
Буслянят з гнязда ўжо сусветна вядомай унікальнай пары чорнага і белага буслоў з Германіі (Людэр, Ніжняя Саксонія) назвалі Людгерам і Лінай. Калі яны падраслі, удалося вызначыць іх пол, піша «Дзікая прырода побач».
04.08.2023 / 22:17
Большая памерам цёмная птушка — самец Людгер (каранёвая форма ад назвы месца нараджэння), меншая птушка — ягоная сястра Ліна (утворана ад die Kleine — «маленькая»).
Пазаўчора раніцай Людгер зрабіў свой першы палёт. Ягоная маці, чорная бусліха Ісіда, адразу апынулася побач і нейкі час суправаджала сына.
У найбліжэйшыя дні гэтыя дзівосныя бусляняты пакінуць бацькоўскае гняздо.
Чытайце таксама:
У Еўропе белыя буслы гняздзяцца разам з чорнымі і нават утвараюць аднаполыя пары
У Калінкавіцкім раёне пара буслоў здолела выкарміць ажно шэсць птушанят. Гэта рэдкасць