Алег Газманаў пра дзеянні Польшчы і Літвы: Як можна іх не пакараць? Трэба!

Вядомы расійскі спявак у праграме «Жыццё і лёс» на канале «Расія» падзяліўся сваім бачаннем вырашэння канфлікту Расіі з Польшчай і Літвой.

05.08.2023 / 15:02

Алег Газманаў. Скрыншот відэа

«Мы абавязкова пераможам. Я думаю, што выйсця не будзе: або зноў уся Прыбалтыка будзе з Расіяй, або сто адсоткаў мы вось гэты [Сувалскі] калідор, які… яны перакрылі доступ да нашага рэгіёна! Мы ім аддалі Клайпеду, у іх не было выхаду на Балтыйскае мора. Аддалі палову Куршскай касы. Мы гэта ім усё аддалі. Як яны сябе паводзяць пасля гэтага? Як можна іх не пакараць? Трэба. Трэба паставіць кропкі над «i». Раз вось так, то па-іншаму павінна быць», — цытуе словы праўладнага спевака тэлеграм-канал Пул №3.

Дарэчы, у Газманава ёсць дом у латвійскай Юрмале.

Nashaniva.com