Мінабароны абвясціла пра вучэнні непадалёк ад Гродна
Сёння пачынаюцца камандна-штабныя вучэнні 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады. Яны будуць праходзіць на палігоне Гожскі і ўчастках мясцовасці ў Гродзенскай вобласці, паведаміла Мінабароны Беларусі ў сваім тэлеграм-канале.
07.08.2023 / 12:12
Фота: Мінабароны Беларусі
Падчас вучэнняў будуць адпрацаваныя пытанні кіравання падраздзяленнямі ў ходзе вядзення баявых дзеянняў.
Пры падрыхтоўцы актыўна выкарыстоўваўся досвед вайны ва Украіне, а менавіта:
- шырокае прымяненне беспілотных лятальных апаратаў;
- цеснае ўзаемадзеянне танкавых і мотастралковых падраздзяленняў з падраздзяленнямі іншых родаў войскаў.
У ходзе вучэбна-баявых дзеянняў будуць адпрацаваныя пытанні тактычнай медыцыны, у тым ліку эвакуацыя ўмоўна параненых, як паведаміла Мінабароны.