Затрыманы палескі журналіст-фрылансер Аляксандр Ігнацюк

Паводле інфармацыі берасцейскай «Вясны», тры тыдні як затрыманы палескі журналіст-фрылансер, відэаблогер са Столінскага раёна Аляксандр Ігнацюк. Ён даўно жыў на адлюддзі на Палессі, таму аб ягоным затрыманні стала вядома выпадкова. Неабыякавыя занепакоіліся, што ён даўно не выходзіць на сувязь.

10.08.2023 / 09:15

Выявілася, што Аляксандр змешчаны ў СІЗА-7. Паводле неправеранай інфармацыі, яму інкрымінуюць «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (арт.361-4 КК).

Аляксандр — журналіст-фрылансер, уладальнік сайта і старонкі ў TikTok «Пра Столін».

Nashaniva.com