Амерыканскі Дзярждэп увёў санкцыі супраць 101 службовай асобы рэжыму Лукашэнкі
У зацверджаны Дзяржаўным дэпартаментам ЗША санкцыйны спіс трапілі сярод іншых «некалькіх суддзяў, адказных за вынясенне палітычна матываваных прысудаў у дачыненні да беларусаў за рэалізацыю іх асноўных свабод».
10.08.2023 / 17:15
У заяве Дзярждэпу гаворыцца, што санкцыі накладаюцца «за падрыў або нанясенне шкоды дэмакратычным інстытутам у Беларусі».
Дзяржаўны дэпартамент ЗША заклікаў таксама да «неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх 1500 палітычных зняволеных, якія ўтрымліваюцца рэжымам Лукашэнкі, уключаючы Алеся Бяляцкага, Віктара Бабарыку, Марыю Калеснікаву, Ігара Лосіка і Сяргея Ціханоўскага».
Злучаныя Штаты, падкрэслівае Дзярждэп, «будуць працягваць падтрымліваць народ Беларусі ў яго імкненні да дэмакратычнай будучыні ў свабоднай Беларусі, дзе выконваюцца правы чалавека».
Чытайце таксама:
Санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі пашырыла Канада
ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
Вялікабрытанія сёння дадала шэсць пазіцый у санкцыйны спіс супраць Беларусі