Мядзведзеў заявіў, што капітуляцыя Кіева адкрые шлях да міру
Намеснік старшыні Рады бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў хоча капітуляцыі ад Украіны, але не ўпэўнены, што нават яна прывяла б да міру з Расіяй.
11.08.2023 / 11:56
Дзмітрый Мядзведзеў. Фота: «Адзіная Расія»
Мядзведзеў заявіў, што «свет чарговы раз здрыгануўся, даведаўшыся аб выдзяленні дзясяткаў недарэчных мільярдаў даляраў для зомбі з краіны 404».
На яго думку, камікадзэ ў палаючых заходніх танках гэтых грошай не ўбачаць, але падтрымка ўкраінскага контрнаступлення дапаможа ЗША падтрымліваць «міф вялікай эканомікі даляра».
«Людзям, якія пакутуюць у акопах падзеленай Украіны, насамрэч патрэбная толькі капітуляцыя, якая, магчыма, адкрыла б шлях да міру. Але міру не хочуць ні ў Вашынгтоне, ні ў Кіеве. Амерыка хоча непадзельнай улады і дзеля яе не шкадуе крывавага ўкраінскага сала», — заключыў Мядзведзеў.
Чытайце таксама:
Мядзведзеў прагназуе Зяленскаму лёс Мусаліні
Мядзведзеў пагражае Украіне вайной без канца
Мядзведзеў расказаў дзецям, што ў Расіі «не здрыганецца рука» ўжыць ядзерную зброю