Новы грыбны рэкорд? Дзеці зарабілі на баравіках у Беларусі

Яна Дзёмкіна шакавала падпісчыкаў грыбной суполкі Беларусі фатаграфіямі цэлых багажнікаў грыбоў. Яна расказала, што іх збіралі чатыры дні ў розных месцах Барысаўскага раёна, піша «Ганцавіцкі час».

11.08.2023 / 17:35

«4-7 жніўня. За чатыры дні адарваліся па поўнай праграме. Сабралі б больш, ды час падціскаў, пасля кожнага заезду яшчэ і аддаць трэба было кудысьці. Спрабавалі палічыць самы вялікі ўлоў, на 4000 штук збіліся, пералічваць не было сіл», — напісала Яна.

Жанчына гаворыць, што ў грыбах дзеці зараблялі грошы сабе да школы:

«За чатыры дні сын зарабіў 800 рублёў і пляменнік амаль столькі ж. У некаторых і заробку такога няма. Мы з братам усё дзяцінства на грыбах і ягадах грошы да школы зараблялі, гэта класна», — гаворыць Яна Дзёмкіна. 

Чытайце таксама:

Жыхары Брэсцкай вобласці зарабляюць на брусніцах. Колькі?

Бізнэс-ідэя «Грыбное шчасце»

У Беларусі баравікі збіраюць тысячамі. А пачым прадаюць грыбы?

Nashaniva.com