Юрый Лаза заявіў, што космасу не існуе

Расійскі спявак Юрый Лаза, які праславіўся мемамі і абсурднымі заявамі, заявіў, што не паляцеў бы ў космас, калі б яму паступіла прапанова паглядзець, як у рэчаіснасці выглядае Зямля. Ён патлумачыў свой адказ тым, што не верыць у існаванне космасу.

12.08.2023 / 11:58

Юрый Лаза. YouTube

«Не, бо ніякага космасу не існуе», — цытуе Лазу Delfi.ee.

Спявак не верыць не толькі ў існаванне космасу, але таксама ёсць перакананым прыхільнікам тэорыі плоскай Зямлі.

Як удакладняе сам Лаза, які скончыў геафак у Казахстане, ён на ўласным досведзе пераканаўся, што вада не можа агібаць Зямлю, бо ў яе няма такой уласцівасці.

Музыка Юрый Лаза раней выказаў меркаванне, што актрыса Юлія Перасільд не лётала ў космас падчас здымак фільма «Выклік», бо «Зямля плоская».

У адным з інтэрв'ю ён адзначыў, што ўсе сцэны маглі быць знятыя ў павільёне. Ён таксама засумняваўся ў тым, што Юрый Гагарын сапраўды лётаў у космас.

Біёлаг Аляксандр Панчын растлумачыў, што сярод людзей, якія вераць у тэорыю плоскай Зямлі, шмат тых, хто актыўна глядзіць тэлебачанне, якое з'яўляецца сур'ёзнай крыніцай дэзынфармацыі. Паводле слоў спецыяліста, навуковыя веды часам аказваюцца занадта складанымі для разумення, таму людзям прасцей верыць у міфы.

Чытайце таксама:

Топ-9 самых дзіўных тэорый змовы, пра якія вы калі-небудзь чулі

У Расіі ТЭФІ за найлепшую асветніцкую перадачу атрымаў аўтар фільма аб плоскай Зямлі

Пры запуску самаробнай ракеты ў Каліфорніі загінуў Звар'яцелы Майк. Ён збіраўся даказаць, што Зямля плоская

Nashaniva.com