У Польшчы зʼяўляюцца налепкі ад імя ПВК «Вагнер»
Налепкі Wagner Group з лагатыпам расійскіх баевікоў былі заўважаныя ў Варшаве і Кракаве. На іх напісаны заклік далучыцца да фармавання і QR-код, які накіроўвае на сайт, паведамляе «Белсат».
12.08.2023 / 20:47
Фота гэтых налепак зроблена ў розных месцах, але, ці сапраўдныя яны, пакуль невядома:
«Няма ніякай гарантыі, што старонка, на якую вядзе QR-код, рэальная», — заявіў сябра гарадской рады Кракава Лукаш Вантух.
Чытайце таксама:
Вагнераўцы навучалі пад Брэстам мясцовых дэсантнікаў
Пасол у Індыі пра ПВК «Вагнер»: Калі яны зробяць нешта не так, супраць іх будуць ужытыя іншыя захады