Пра пошукі падтрымкі ў Крамлі, пасадку бацькі-банкіра, інсайды выбараў-2020 і Вячорку. Новы «Ток» з Іванам Краўцовым
Іван Краўцоў многім запомніўся найперш тым, што менавіта яму кадэбісты даручылі вывезці Марыю Калеснікаву ва Украіну, калі тая парвала пашпарт, вылезла праз акно і пешшу пайшла назад у Беларусь. Марыя Калеснікава разам з Эдуардам Бабарыкам прымала Івана ў штаб напярэдадні выбараў-2020. Іван быў адказным за ўсю медыйную кампанію і мэсэджы, які трансляваліся камандай Бабарыкі. Ён быў сярод тых, хто стаяў ля стварэння трыумвірату, які зрабіў немагчымае: дзякуючы аб’яднанню Ціханоўская перамагла.
13.08.2023 / 10:05
Многія ставілі ў піку бабарыканцам наіўнасць, негатоўнасць да сілавога адказу рэжыму. Але акурат Іван сістэму разумеў добра: ён, чые малыя гады прыпалі на росквіт банка бацькі Яўгена Краўцова, сутыкнуўся з жорсткай рэальнасцю ў 2000-я. Калі банк разграмілі, а яго бацьку на 5,5 года кінулі за краты, забраўшы ў сям’і маёмасць і грошы.
У вялікай размове ТОК мы гаворым з Іванам пра залатое дзяцінства і бацьку, чаму прыйшоў у штаб Бабарыкі і як шукаў там руку Масквы, што ўяўляе сабою штаб сёння і чыю пазіцыю прадстаўляе. Чаму радыкальна супраць санкцый, пра Бабарыку і Калеснікаву, аб’яднанне штабоў, паездкі ў Маскву, пра Франка Вячорку і Юрыя Васкрасенскага, як вызваліць палітвязняў і што рабіць людзям на выбарах 2024 і 2025.
00:00 — вырвана з кантэксту
00:58 — пра залатое дзяцінства
03:59 — пра бацьку Яўгена Краўцова, які быў вядомым банкірам
07:56 — як у 2000-х разграмілі банк Краўцова, а яго самога кінулі за краты
19:28 — як забралі маёмасць і грошы
20:35 — пра знаёмства Бабарыкі з бацькам Краўцова
21:51 — пра завод «Луч», дзе працаваў топ-менеджарам
26:56 — на чым зарабляе цяпер і ці жывуць бабарыканцы за гранты
29:31 — пра музыку і самых важных настаўнікаў у жыцці
35:57 — як ставіліся да Лукашэнкі і Пуціна ў сям’і
37:38 — чаму пайшоў у апазіцыю
40:31 — пра наіўнасць бабарыканцаў
42:58 — пра пошукі рукі Масквы ў штабе Бабарыкі
47:12 — пра ролю ў штабе
50:46 — першыя ўражанні ад знаёмства з Бабарыкам і Калеснікавай
52:25 — як Цапкала прыдумаў трыумвірат
1:01:50 — чаму аб’яднаны штаб у першыя дні пратэстаў іх не падтрымаў
1:06:43 — чаму бабарыканцы аддзяліліся ад Ціханоўскай
1:11:09 — БЛІЦ: Ціханоўская ці Латушка, саюз з Расіяй ці Еўрасаюз, «Луч» ці Swiss
1:11:42 — штаб Бабарыкі і пазіцыя штаба сёння
1:15:01 — што не так з палітыкай дэмсіл па санкцыях
1:29:42 — пра Баграцова
1:33:01 — што бабарыканцы шукалі ў Маскве
1:37:52 — чый Крым і пазіцыя па Расіі
1:41:51 — што са станам здароўя Бабарыкі
1:43:38 — як вызваліць палітвязняў
1:47:03 — стаўленне да Васкрасенскага
1:48:09 — сцэнары пераменаў у Беларусі
1:50:37 — Лібер займаецца фігнёй?
1:52:35 — план на выбары 2024-2025
1:55:41 — пра Кабінет Ціханоўскай і Франка Вячорку
1:58:39 — навошта існуе Каардынацыйная рада
2:02:02 — ці плануе вярнуцца ў Беларусь