Сілавікі затрымалі на мяжы жыхарку Брэста, якая ездзіла ў Польшчу на закупы

«Белсату» стала вядома пра чарговы арышт на мяжы на пераходзе «Варшаўскі мост».

13.08.2023 / 15:49

Затрыманая — Алена Дзмітрыева, паводле выдання, вярталася з Польшчы ў Брэст.

Як піша «Белсат», на пашпартным кантролі памежнікі зацікавіліся, тым, што жанчына нарадзілася ва Украіне. Яе перадалі невядомым людзям у цывільным, якія запатрабавалі тэлефон.

У выніку жанчыну затрымалі. Гэта адбылося некалькі дзён таму.

Вядома, што Алена жыла ў Берасці і ездзіла ў Польшчу на закупы.

Чытайце таксама:

Польшча не выключае закрыцця ўсіх пунктаў пропуску на беларускай мяжы

ГУБАЗіК расказаў, што жанчына, якая адмовілася даваць інтэрв'ю Азаронку, цяпер за кратамі

Nashaniva.com