На аўкцыён выставілі калекцыю гадзіннікаў Віктара Бабарыкі
Дзевяць гадзіннікаў Віктара Бабарыкі выставілі на аўкцыён, які пройдзе 13 верасня.
13.08.2023 / 21:12
Гадзіннік Patek Philippe ацанілі ў 47 500 рублёў, два гадзіннікі Vacheron Constantin — у 39400 і 34000 рублёў, Harry Winston — у 19 300 рублёў.
У апісанні лотаў гаворыцца, што на гадзінніках ёсць драпіны і пацёртасці.
Арганізатарам таргоў пазначана прадпрыемства «БелЮрОбеспечение». Судовы выканаўца — Семчына Яна Іванаўна.
Кіраўнік Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка вылучыў сваю кандыдатуру на прэзідэнцкія выбары 2020 года і сабраў рэкордную колькасць подпісаў выбарцаў. Сацыялагічныя даследаванні паказвалі, што ён мае самы высокі рэйтынг сярод усіх кандыдатаў. Аднак у чэрвені 2020 года яго арыштавалі, а Цэнтрвыбаркам адмовіў яму ў рэгістрацыі ў якасці кандыдата.
6 ліпеня 2021 году суддзя Вярхоўнага суду Беларусі Ігар Любавіцкі прысудзіў Бабарыку да 14 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Чытайце таксама:
Родныя Бабарыкі трапілі на прыём у калоніі. Што ім расказалі
Віктар Бабарыка, меркавана, знаходзіцца ў ПКТ калоніі №1 Наваполацка — «Белпол»