У Арменіі трагічна загінуў пасол Украіны

Ён патануў у возеры Севан.

14.08.2023 / 10:32

Фота: Радыё Азатуцюн

У Арменіі загінуў часовы павераны Украіны Аляксандр Сенчанка, які ўзначальваў украінскую дыпламатычную місію ў краіне. Украінскі дыпламат патануў у возеры Севан, піша «Украінская праўда».

Увечары 13 жніўня паступіла інфармацыя аб тым, што на адным з пляжаў возера Севан ратавальнікі падчас дзяжурства за 25 м ад берага заўважылі ў вадзе мужчыну, які тануў.

Ратавальнікі падплылі да гэтага ўчастку, выцягнулі яго з глыбіні прыкладна 1,5 м і даставілі на бераг на маторнай лодцы.

Медыкі, якія прыбылі на месца здарэння, канстатавалі смерць мужчыны.

Nashaniva.com