Хрэнін: Маскі скінутыя. Захад рыхтуецца да прамога ваеннага сутыкнення
Як заявіў кіраўнік беларускага Мінабароны, у гэта ўкладваюцца велізарныя грошы.
15.08.2023 / 11:54
Віктар Хрэнін у Маскве. Фота: Мінабароны
Захад актыўна інвестуе ў зброю, рыхтуючыся да непасрэднага ваеннага сутыкнення. Упэўненасць у гэтым выказаў міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін, выступаючы на XI Маскоўскай канферэнцыі па міжнароднай бяспецы, піша ТАСС.
«На Захадзе ідзе інтэнсіўная вайсковая падрыхтоўка, у гэта ўкладваюцца велізарныя грошы. Трэба разумець, што ў капіталістычным свеце замарожваць свае актывы ў зброю і раздзьмутую армію проста так ніхто не будзе, — сказаў ён. — Таму выснову можна зрабіць адназначную: магчымасць прамога ваеннага сутыкнення з НАТА ў будучыні становіцца відавочнай».
Па словах Хрэніна, сёння «ўсе маскі скінутыя», сапраўдныя планы Захаду ўжо гучаць з вуснаў службовых асоб высокага рангу.
Чытайце таксама:
Міністр Хрэнін прыйшоў на сустрэчу з Лукашэнкам з ядзернай бомбай
Міністр абароны Украіны расказаў, як Хрэнін у першы дзень вайны прапаноўваў яму капітуляцыю