У Гомелі пачаўся суд аб наёмніцтве, фінансаванні і садзейнічанні «экстрэмісцкай» дзейнасці

Гомельскі абласны суд 16 жніўня пачаў разгляд крымінальнай справы аб наёмніцтве, фінансаванні і садзейнічанні «экстрэмісцкай» дзейнасці. Судзяць мясцовага прадпрымальніка Дзмітрыя Макеева. Судовы працэс вядзе суддзя Яўген Шаршнёў, піша «Вясна».

16.08.2023 / 11:38

Макеева абвінавачваюць па розных частках артыкула 361 Крымінальнага кодэкса:

«Медыязона» паведамляе, што, паводле даных Адзінага дзяржаўнага рэгістра, поўны цёзка Макеева займаўся прадпрымальніцтвам. У 2014 годзе ў яго была фірма па продажы аўтамабільных запчастак. У 2015 годзе Макееў працаваў таксістам.

Таксама вядома, што абвінавачваны скончыў факультэт прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.

Чытайце таксама:

Мінчук, які ўдзельнічаў у пратэстах, напісаў яўку з павіннай, бо атрымліваў пагрозы

КДБ прызнаў «экстрэмісцкімі фармаваннямі» «Гомельскую вясну» і стартап-хаб Imaguru 

Пастару Вячаславу Ганчарэнку прысудзілі 10 сутак арышту

Nashaniva.com