Іншаземцы раскупляюць беларускую нерухомую маёмасць

За шэсць месяцаў продаж фізічнымі асобамі аб'ектаў нерухомай маёмасці нерэзідэнтам дасягнуў 57,7 млн даляраў. Гэта рэкордны паказчык актыўнасці ў першым паўгоддзі з 2015 года, піша сайт banki24.by.

16.08.2023 / 12:05

У параўнанні з 2022-м аб'ём замежных укладанняў у беларускую нерухомую маёмасць вырас на 37%.

Для параўнання, за шэсць месяцаў мінулага года фізічныя асобы прадалі нерэзідэнтам нерухомую маёмасць на 42,2 млн даляраў, за такі ж перыяд 2021 года — на 37 млн, 2020 года — 32,7 млн, 2019 года — 38,4 млн, 2018 года — 33,6 млн, 2016 года — 32,6 млн USD, 2015 года — 39,9 млн USD. Пік продажу нерухомай маёмасці нерэзідэнтам адзначаўся ў 2014 годзе — 82,1 млн даляраў за першае паўгоддзе.

Чытайце таксама:

На беразе вадасховішча Дразды пабудавалі незвычайны будынак. Што ў ім

Рамонт у стылі «барока», два ўзроўні і закрытыя двары. Якія кватэры прадаюць у Новай Баравой 

Больш за 200 пацярпелых. Махляры-«забудоўшчыкі» прапаноўвалі нерухомасць па прывабных цэнах

Nashaniva.com