68-гадовую жанчыну асудзілі да шасці гадоў калоніі за палітычныя каментары

«Вы за мяне, калі ласка, не перажывайце, ва ўсякім разе я нікога не забіла, нічога не ўкрала, нікога не падманула і любому чалавеку магу спакойна і адкрыта глядзець проста ў вочы. Я ў парадку», — напісала Наталля Пятровіч.

16.08.2023 / 17:21

Стала вядома, што 11 жніўня 2023 года да шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму асудзілі палітзняволеную 68-гадовую пенсіянерку Наталлю Пятровіч, піша «Вясна».

Жанчыну прызналі вінаватай паводле

Наталля Пятровіч была затрыманая 19 снежня 2022 года ў сваёй кватэры за каментары. Першапачаткова ёй таксама ставілі ў віну арт. 342 Крымінальнага кодэкса, але ён быў зняты падчас следства. 

Таксама Наталля Іванаўна мусіць выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры больш за тры тысячы рублёў паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса.

Прысуд вынесла Вера Галаўко ў Мінскім гарадскім судзе. 

Нядаўна Наталля Пятровіч даслала ліст на волю:

«Вы за мяне, калі ласка, не перажывайце, ва ўсякім разе я нікога не забіла, нічога не ўкрала, нікога не падманула і любому чалавеку магу спакойна і адкрыта глядзець прама ў вочы. Я ў парадку».

Падтрымайце жанчыну грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі:

СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Наталля Іванаўна Пятровіч.

Nashaniva.com