Лукашэнка даў інтэрв'ю прарасійскай прапагандыстцы з Украіны

Прэс-служба Лукашэнкі паведаміла, што ён даў інтэрв'ю ўкраінцы Дыяне Панчанцы. Гутарка працягвалася каля дзвюх гадзін, паказаць яе абяцаюць 17 жніўня. А абмяркоўвалі, як сцвярджаецца, перадусім Украіну.

16.08.2023 / 21:47

Дыяна Панчанка — фігурантка ўкраінскай базы «Міратворац», дзе публікуюць звесткі пра людзей, якіх лічаць ворагамі Украіны. Яна абвінавачваецца ў пашырэнні наратываў крамлёўскай прапаганды.

Раней Панчанка працавала вядучай на тэлеканалах, звязаных з кумам Пуціна Віктарам Медзведчуком. Яна выехала з Кіева ў сярэдзіне жніўня 2022 года і накіравалася ў Расію. У студзені 2023 года СБУ пачала супраць яе крымінальную справу за паездкі ў акупаваныя Данецк і Марыупаль для здымак «прапагандысцкага рэпартажу» паводле ч. 3 арт. 436-2 КК Украіны (выраб і распаўсюд, у тым ліку паўторна і з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі, матэрыялаў, у якіх утрымліваецца апраўданне ўзброенай агрэсіі Расійскай Федэрацыі супраць Украіны).

Чытайце таксама:

СБУ выставіла падазрэнне журналістцы з каналаў Медзведчука. У 2021 годзе яна вяла «Славянскі базар»

Лукашэнка заявіў, што дзяцей з Украіны вывозяць на Захад, дзе расчляняюць і дастаюць органы

«Перад намі сядзелі людзі, якія ненавідзяць украінцаў». Былы пасол Украіны пра перамовы на пачатку вайны, страх беларусаў, міністра Макея і феномен Лукашэнкі

Nashaniva.com