УЕФА назвала тройку прэтэндэнтаў на званне гульца сезона 2022-2023

Пераможца будзе абвешчаны 31 жніўня на цырымоніі лёсавання групавога этапу Лігі чэмпіёнаў.

17.08.2023 / 16:16

Uefa.com

УЕФА на сваім афіцыйным сайце абвясціў намінантаў на прэмію найлепшаму гульцу года, якая ўручаецца па выніках сезона-2022/2023.

Тройка намінантаў, якія набралі найбольшую колькасць галасоў, выглядае наступным чынам: Ліянэль Месі (форвард, экс-«ПСЖ», «Інтэр Маямі»), Эрлінг Холан (форвард, «Манчэстэр Сіці») і Кевін Дэ Брэйне (паўабаронца, «Манчэстэр Сіці»).

Першапачаткова для галасавання быў складзены шорт-ліст футбалістаў на аснове іх выступаў у сезоне-2022/2023.

Затым тройка найлепшых была вызначана з дапамогай галасавання галоўных трэнераў клубаў, якія выступалі ў якім-небудзь еўракубку ў мінулым сезоне, і трэнераў зборных краін — сяброў УЕФА.

Таксама сярод тых, хто галасаваў, былі спецыяльна абраныя журналісты. Трэнерам не дазвалялася галасаваць за гульцоў сваіх каманд.

Пераможца будзе абвешчаны 31 жніўня на цырымоніі лёсавання групавога этапу Лігі чэмпіёнаў.

Чытайце таксама:

Месі забіў ужо сем галоў за «Інтэр Маямі»

Англійская Прэм'ер-ліга толькі стартавала, а ў Холана ўжо дубль

Саудаўскі клуб афіцыйна пацвердзіў пераход у яго бразільца Неймара

Nashaniva.com