Беспілотнік зноў атакаваў Маскву. Пашкоджаны «Экспацэнтр»
Сталіцу Расіі зноў атакаваў беспілотнік, уначы 18 жніўня выбух прагрымеў у раёне бізнэс-цэнтра «Масква-Сіці», пашкоджаны будынак «Экспацэнтра».
18.08.2023 / 06:49
Фота: Baza
Паводле інфармацыі «Baza», выбух адбыўся недалёка ад вежаў бізнэс-цэнтра «Масква-Сіці».
«За некалькі секунд да выбуху відавочцы бачылі беспілотнік, які пралятаў», — піша канал.
Канал «Shot» паведаміў, што на месцы выбуху быў бачны невялікі слуп дыму, туды накіраваліся ратавальнікі.
Паведамляецца, што БПЛА ўпаў на дах «Экспацэнтра» ў раёне «Масквы-Сіці», прабіўшы дах.
У той жа час мэр Масквы Сяргей Сабянін напісаў, што сілы супрацьпаветранай абароны збілі беспілотнік, а яго абломкі ўпалі ў зону «Экспацэнтра».
«Сёння ноччу пры спробе пралёту на Маскву сіламі СПА быў знішчаны беспілотнік. Абломкі БПЛА ўпалі ў зоне «Экспацэнтра», значных разбурэнняў будынку не нанеслі. Папярэдне пацярпелых няма», — заявіў ён.
Паводле папярэдніх звестак «Baza», у 8-м павільёне «Экспацэнтра» адбылося абрушэнне на плошчы 30 кв. м.
Нагадаем, што ўначы 30 ліпеня і 1 жніўня беспілотнікі атакавалі будынак цэнтра «Масква-Сіці».
Чытайце таксама: