Лукашэнка пераконвае, што ўвод вагнераўцаў у Беларусь не быў пастаноўкай

Увод байцоў ПВК «Вагнер» на тэрыторыю Беларусі не быў пастаноўкай і быў патрэбны, каб «пагасіць мяцеж» 23 чэрвеня. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю ўкраінскай журналістцы Дыяне Панчанка, піша ТАСС.

18.08.2023 / 07:39

Фота: Мінабароны Беларусі

«Толькі вар'яты могуць сказаць, што гэта была пастаноўка. Гэта я прапанаваў [размясціць «Вагнер» у Беларусі]. Гэта не Пуцін прапанаваў. Гэта была мая прапанова, каб пагасіць гэты мяцеж», — сказаў ён.

Лукашэнка заявіў, што «нават з Пуціным не абмяркоўваў», калі прапанаваў заснавальніку ПВК Яўгену Прыгожыну размясціцца ў Беларусі.

«Ніякая Расія сюды «Вагнер» не заводзіла», — запэўніў ён, каментуючы пытанне журналісткі, што ўвесь мяцеж нібыта быў пастановачным з мэтай выявіць здраднікаў і для перакідання ПВК у Беларусь для далейшага наступу на Кіеў.

Чытайце таксама:

Лукашэнка расказаў байку, як ледзь-ледзь не напісаў для Украіны канстытуцыю

«Ты прыкрый мяне, калі ласка». Лукашэнка пакляўся, што нічога не ведаў пра планы Пуціна напасці на Украіну

У Беларусі знаходзіцца 4000 вагнераўцаў. Інфармацыя пра вываз часткі байцоў у Расію не пацвердзілася — Беларускі Гаюн

Nashaniva.com