Прыёрбанк павялічыў камісію за абслугоўванне валютных рахункаў

Прыёрбанк паведаміў кліентам, што перагледзеў камісіі за абслугоўванне рахункаў у далярах, еўра, польскіх злотых, брытанскіх фунтах стэрлінгаў, швейцарскіх франках і шведскіх кронах. Інфармацыя пра гэта размешчана на сайце банка.

18.08.2023 / 20:06

Абслугоўванне такіх рахункаў падаражэе з 1 верасня.

Штомесячная плата за абслугоўванне дыферэнцыяваная:

Камісія для даляравых мільянераў складзе 12 000 рублёў.

Банк удакладняе, што ўтрымлівае камісію з любога рахунку кліента, адкрытага ў банку.

З 1 чэрвеня Прыёрбанк увёў плату за абслугоўванне бягучых рахункаў фізічных асоб з рэшткамі ў 50 тыс. даляраў або еўра ў памеры 750 беларускіх рублёў.

Чытайце таксама:

У Мінску зносяць адзін з офісаў Прыёрбанка, на яго месцы будзе новая станцыя метро

Банкаўскія карткі для паездак за мяжу. Што прапануюць беларускія банкі

Прыёрбанк мяняе валюту разлікаў па сістэме Visa

Nashaniva.com