У Браславе праз навальніцу адмянілі начную працэсію
Дзьмуў моцны вецер, з пакрытага хмарамі неба, якое штохвіліны пераразалі маланкі, падалі кроплі дажджу, таму працэсію было вырашана не праводзіць.
19.08.2023 / 08:11
Фота: catholic.by
Уначы 18 жніўня падчас урачыстасці Маці Божай Валадаркі азёраў праз неспрыяльныя ўмовы надвор’я была адменена традыцыйная працэсія са свечкамі, піша catholic.by.
Дзьмуў моцны вецер, з пакрытага хмарамі неба, якое штохвіліны пераразалі маланкі, падалі кроплі дажджу, таму працэсію было вырашана не праводзіць.
Звычайна сотні чалавек ішлі за копіяй абраза Маці Божай Браслаўскай начнымі вуліцамі цёплай жнівеньскай ноччу. Яны неслі ў руках запаленыя паходні і свечкі, маліліся і спявалі.
Традыцыйнай працэсіі вакол Замкавай гары не было толькі ў гады пандэміі каранавіруса.
Таксама і сёлета ружанцовая малітва адбылася ў касцёле перад цудадзейным абразом Маці Божай Валадаркі азёраў.
Расчараваных парафіянаў і пілігрымаў санктуарыя падтрымаў біскуп Юрый Касабуцкі.
«Няма нічога дрэннага, чаго Бог не ператварыў на добрае», — апоўначы з гэтай думкі ён распачаў святую імшу, цэлебрацыю якой узначаліў.
Чытайце таксама:
Арцыбіскуп Гуджэроці прызнаўся ў Будславе, што за мяжой вельмі сумаваў па беларускіх драніках