На борце аднаго з самалётаў «Белавія» адбылася разгерметызацыя

Здарэнне адбылося 18 жніўня ў 17:27 па мінскім часе. Самалёт «Белавія» ляцеў з Екацярынбурга ў Мінск, калі на яго борце адбылася разгерметызацыя, паведамляе сэрвіс маніторынгу авіяінцыдэнтаў Aviaincident.

19.08.2023 / 16:08

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Andreas Arnold/picture alliance via Getty Images

Самалёт В-737-300, рэг/EW-366PA, вылецеў з Екацярынбурга ў 10:07 па мінскім часе. Пра разгерметызацыю яго капітан паведаміў у 14:27.

«Падчас выканання палёту па маршруце, у раёне навігацыйнага пункта РАТІН, на эшалоне FL360, капітан паветранага судна далажыў аб разгерметызацыі, запытаў аварыйнае зніжэнне, прыняў рашэнне ляцець на аэрадром прызначэння Мінск. Дапамога па прыбыцці не патрабуецца», — гаворыцца ў паведамленні Aviaincident.

У 17:56 борт паспяхова прызямліўся ў Мінску. У аэрапорце самалёт сустракалі аварыйныя службы і машыны «хуткай дапамогі», паведаміла пасля Zerkalo.io са спасылкай на чытачоў.

Чытайце таксама:

«Белавія» прадала адзін са сваіх «Боінгаў»

З «Белавія» разрывае супрацоўніцтва нацыянальная авіякампанія ААЭ

Самалёт прызямліўся ў Віцебску праз дзіця, якому стала блага

Nashaniva.com