Светлагорскі ЦКК аднавіў пасля выбуху вытворчасць беленай цэлюлозы
Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат аднавіў вытворчасць сульфатнай беленай цэлюлозы, выпуск якой быў прыпынены пасля выбуху ў пачатку чэрвеня.
21.08.2023 / 21:06
Фота: sckk.by
«Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат выйшаў на бесперапынны і бяспечны рэжым працы. На сённяшні дзень завершаныя аднаўленчыя работы ў вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы пасля інцыдэнту ў чэрвені гэтага года ў цэху рэгенерацыі выпарвальнай станцыі. У цяперашні час стаіць задача выйсці на праектную магутнасць і завяршыць агульнабудаўнічыя работы», — паведаміла прэс-служба прадпрыемства.
7 чэрвеня ў цэху выпаркі шкіпінару пры правядзенні прафілактычных і рамонтных работ адбыўся выбух. Тры чалавекі загінулі, два атрымалі цялесныя пашкоджанні. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу паводле артыкула аб парушэнні правілаў бяспекі.
Чытайце таксама:
Сайт і сацсеткі светлагорскага тэлеканала «Ранак» прызналі «экстрэмісцкімі»
Загінулых на заводзе ў Светлагорску ўсё ж пахавалі — яшчэ 1 ліпеня
У Светлагорску затрымана восем супрацоўнікаў тэлеканала «Ранак»
Светлагорскі ЦКК назваў імёны загінулых падчас выбуху на заводзе беленай цэлюлозы