Прэзідэнт Швейцарыі ўзяў удзел у тэхнапарадзе

Сябар Федэральнай рады і прэзідэнт Швейцарыі Ален Берсэ наведаў вулічны парад у Цюрыху.

22.08.2023 / 12:14

Разам з удзельнікамі тэхнапарада ён, у чырвоным шаліку з пёраў, праехаўся на адным з так званых «каханнемабіляў» і танцаваў разам з іншымі аматарамі тэхна.

Як паведамляецца, на парад палітык прыляцеў на верталёце вайскова-паветраных сілаў Швейцарыі. За гэта Ален Берсэ ўжо зазнаў крытыкі.

Чытайце таксама:

Прэзідэнт Фінляндыі вырашыў незвычайна адсвяткаваць юбілей. Ён будзе гуляць з людзьмі і размаўляць

Nashaniva.com