Палітвязня Ягора Лянкевіча збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым
Ягора затрымалі 9 снежня 2021 года ў межах крымінальнай справы паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 293 КК (удзеле ў масавых беспарадках), піша «Вясна».
22.08.2023 / 12:59
Ягор Лянкевіч. Фота: сацсеткі
У судзе Маскоўскага раёна Мінска 12 сакавіка 2022 года Ягора асудзілі да 5 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У чэрвені 2022 года КДБ уключыў палітвязня ў спіс «асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».
Ён адбывае тэрмін у наваполацкай калоніі № 1. Стала вядома, што ў Наваполацку 5 верасня адбудзецца суд па замене палітвязню рэжыму ўтрымання. На рашэнне суддзі Ірыны Жаровай яго могуць перавесці на турэмны рэжым.
Падтрымаць Ягора: ПК №1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Ягор Паўлавіч Лянкевіч