Wildberries зноў адмяніў плату за вяртанне тавару, але замест гэтага прыдумаў нешта новае
Папулярны маркетплэйс Wildberries зноў мусіў адмяніць плату за вяртанне тавару, якую спрабаваў, нягледзячы на забарону Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, увесці ўжо не першы раз. Але зрабіць гэта з 1 верасня можна будзе ў адным-адзіным пункце ва ўсёй Беларусі.
22.08.2023 / 20:31
Фота ілюстрацыйнае
Інфармацыя пра новаўвядзенне з'явілася на сайце Wildberries.
З 1 верасня вярнуць якасны тавар можна бясплатна толькі ў адным пункце па ўсёй Беларусі. У раздзеле «Вяртанне тавару» пазначана, што рабіць гэта будуць па адрасе: Мінск, праспект Пераможцаў, д. 100.
«Прычыны для вяртання тавару належнай якасці: не падышоў памер, фасон, колер, даўжыня і да т. п. Тэрмін вяртання тавару складае 14 дзён з моманту атрымання, калі іншага не было агаворана пры продажы тавару», — гаворыцца ў паведамленні.
Купцам тавару з іншых рэгіёнаў, відаць, у такіх выпадках давядзецца ехаць у сталіцу, часта за сотні кіламетраў.
Чытайце таксама:
Wildberries аштрафавалі за платнае вяртанне тавару
Wildberries зноў хацеў увесці плату за вяртанне тавару, МАРГ зноў забараніла
Wildberries паспрабаваў зменшыць тэрмін захоўвання тавараў, але ўрэшце адкруціў усё назад