Мінюст ліквідуе SaveUs — арганізацыю дапамогі бяздомным жывёлам
Зоаабарончая арганізацыя дапамогі бяздомным жывёлам SaveUs знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі паводле рашэння Міністэрства юстыцыі Беларусі. Пра гэта паведаміла сама арганізацыя на сваёй старонцы ў інстаграме.
23.08.2023 / 18:53
«Нечакана і без апавяшчэнняў. На жаль, SaveUs ліквідуюць па рашэнні Мінюста без тлумачэння прычын. Выйшла так, што найбуйнейшая зоаабарончая арганізацыя і фандрайзінгавая пляцоўка краіны непатрэбная ў Беларусі.
SaveUs не мела ні капейкі дзяржаўнага фінансавання, не брала ні капейкі камісіі, ні разу не ладзіла збораў на адміністрацыйныя выдаткі, сама пакрывала камісію эквайрынгу (47600 рублёў за ўвесь час). І другога такога праекта ўжо дакладна не будзе», — гаворыцца ў паведамленні арганізацыі.
Рахункі арганізацыі ўжо замарожаныя, і яна знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі.
«Немагчыма зразумець, каму перашкодзіла арганізацыя, якая ратуе тысячы жывёл, арганізацыя, якая зрабіла зоаабарону ў Беларусі самай тэхналагічнай і празрыстай ва ўсёй Еўропе», — канстатуюць арганізатары.
Чытайце таксама:
З 2020 года ў Беларусі ліквідавалі не менш за 1372 некамерцыйныя арганізацыі — праваабаронцы
Ліквідуюць Беларускую асацыяцыю цыганоў «Рома»
Ліквідуюць аб'яднанне лідскіх аматараў «мерсэдэсаў»
У Глыбокім ліквідуюць фонд, які дапамагаў уладам асвойваць грошы Еўрасаюза