Прадпрымальніка з Магілёва асудзілі за фота перамяшчэння расійскай вайсковай Z-тэхнікі

Магілёўскі абласны суд 15 жніўня вынес прысуд Уладзіміру Тычынскаму. Суддзя Павел Клімаў прызнаў мужчыну вінаватым у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-4 КК Беларусі). У віну 53-гадоваму Уладзіміру Тычынскаму паставілі тое, што ў красавіку 2022 года ён зняў на свой мабільны тэлефон перамяшчэнне расійскай вайсковай Z-тэхнікі і адправіў відэа ў медыя, прызнанае «экстрэмісцкім», піша «Вясна».

24.08.2023 / 09:16

Уладзімір Тычынскі

31 мая 2023 года прадпрымальніка затрымалі проста на вуліцы, дома ў яго правялі вобшук. На відэа затрымання бачна, што мужчына супраціву не аказваў, але супрацоўнікі АМАПа ўсё роўна дзейнічалі жорстка.

На рэгіянальным дзяржканале заявілі, што Тычынскі «быў прыхільнікам укранацысцкіх фармаванняў», а таксама «ездзіў з украінскай нацыяналістычнай сімволікай у сваім аўто». Пад апошнім маецца на ўвазе афіцыйны сцяг Украіны.

Суд прыгаварыў Тычынскага да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Чытайце таксама:

Паліна Шарэнда-Панасюк знікла з гомельскага СІЗА

Жыхара Мазыра ў закрытым рэжыме асудзілі па пратэсных артыкулах

Стаў вядомы прысуд бізнэсоўцу з Мазыра, аднаму з найбагацейшых людзей Гомельшчыны. Яго асудзілі за рэпосты ў фэйсбуку

Nashaniva.com