У зборную Саудаўскай Аравіі запрасілі гэтага зорнага трэнера. За 30 мільёнаў еўра ў год

Раберта Манчыні будзе яе рыхтаваць да чэмпіянату свету 2026 года і Кубка Азіі — 2023.

24.08.2023 / 13:02

Раберта Манчыні. Фота: Christopher Lee — UEFA / UEFA via Getty Images

Раберта Манчыні ўзначаліць зборную Саудаўскай Аравіі ў найбліжэйшы час. Яго заробак складзе 25—30 мільёнаў еўра за год, а кантракт разлічаны на тры гады, піша Gazetta dello Sport.

У сусветным рэйтынгу зборная Саудаўскай Аравіі знаходзіцца на 54-й пазіцыі, Беларусь — 98-я.

Упершыню на чэмпіянат свету саудаўцы прабіліся ў 1994 годзе і адразу дайшлі да 1/8 фіналу. У 2018 годзе каманда не выйшла з групы, дзе былі Расія, Уругвай і Егіпет.

На апошнім чэмпіянаце свету ў Катары Саудаўская Аравія таксама не выйшла з групы, але ў матчы першага тура перамагла будучых чэмпіёнаў свету зборную Аргенціны (2:1).

Таксама зборная Саудаўскай Аравіі неаднаразова перамагала на Кубку Азіі і Кубку арабскіх нацый.

Раберта Манчыні са зборнай Італіі выйграў Еўра-2021, але не трапіў у фінальны турнір чэмпіянату свету 2022 года, сенсацыйна ўмудрыўшыся саступіць у стыкавым матчы Паўночнай Македоніі.

Чытайце таксама:

«Інтэр Маямі» выйграў усе восем матчаў з Месі, забіўшы 25 галоў. Тры з васьмі перамог — па пенальці

«Беларускі футбол амаль не гляджу». Экс-трэнер нацыянальнай зборнай амаль два месяцы адпачывае ў Балгарыі

Галкіпер, які трапіў у кому пасля выпадку з канём, ачуняў

Nashaniva.com