На месцы падзення прыгожынскага «Эмбраера» знайшлі зброю

На месцы ўчарашняга падзення самалёта Embraer ERJ-135bj у Цвярской вобласці выявілі стралковую зброю, боепрыпасы і гранаты. Паводле інфармацыі канала Mash, яны належалі байцам ПВК «Вагнер», якія знаходзіліся на борце разам з Яўгенам Прыгожыным і Дзмітрыем Уткіным, — Сяргею Прапусціну, Яўгену Макарану і Аляксандру Тотміну.

24.08.2023 / 17:45

На месцы катастрофы. Фота: Следчы камітэт Расіі

Праз гэту знаходку ў следства з'явілася яшчэ адна «непрыярытэтная» версія надзвычайнага здарэння — «неасцярожнае абыходжанне з боепрыпасамі».

Тым часам ад афіцыйнага пацвярджэння смерці Прыгожына дагэтуль устрымліваюцца.

Чытайце таксама:

З'явілася яшчэ адна версія выбуху на самалёце Прыгожына 

Целы загінулых у авіякатастрофе бізнэс-джэта Прыгожына нельга апазнаць

Выбухоўка магла быць закладзеная ў адсек шасі самалёта Прыгожына, у справе з'явіўся падазраваны — тэлеграм-каналы

Хто тыя людзі, што загінулі ў авіякатастрофе разам з Прыгожыным

Nashaniva.com