У Беларусі будзе прадавацца яшчэ адзін расійскі аўтамабіль

Расійская аўтамабілебудаўнічая кампанія «Солерс» мае намер вывесці на беларускі рынак свой лёгкі камерцыйны аўтамабіль Sollers Argo, паведамляе Office Life.

24.08.2023 / 20:40

Фота: Twitter

«У Рэспубліку Беларусь мы плануем пастаўляць аўтамабілі Argo, плануем арганізаваць дыстрыбуцыю ў гэтую краіну», — заявіў дырэктар па продажы і маркетынгу кампаніі «Солерс Алабуга» Марат Шарапаў.

Sollers Argo — кампактны аўтамабіль для гарадскіх перавозак з поўнай масай ад 2,5 тоны, грузападымальнасцю каля адной тоны. Аўтамабіль мае рухавік класа Еўра-5 аб'ёмам два літры і магутнасцю 130 конскіх сіл. Грузавы адсек аб'ёмам 9 кубаметраў месціць да чатырох еўрападдонаў.

У Беларусі раней прадаваліся фургоны Sollers Atlant. Афіцыйным прадаўцом гэтых машын быў дылерскі цэнтр «Атлант-М Баравая». 

Чытайце таксама:

Які транспарт будуць забіраць у беларусаў падчас мабілізацыі і ў ваенны час

Абноўленая Lada Vesta, новы брэнд з Ірана і Кітая. Бюджэтныя аўто ў беларускіх аўтасалонах

Расіяне перасталі ехаць — і наступіла зацішша. Як аўтабізнэс перажывае лета-2023

Nashaniva.com