Былая актрыса Купалаўскага тэатра вядзе ўрокі пілатэсу

Не так даўно яна атрымала адпаведную адукацыю і сертыфікат, піша «Народная Воля».

25.08.2023 / 10:18

«Гадоў пяць таму адзін чалавек выказаў меркаванне, што ў маім узросце занадта позна ісці ў фітнэс-трэнеркі. Крыўды на яго няма і быць не можа, але тая думка моцна засела ў галаве. Куды мне, старажытнай, лезці ў асяроддзе юнацкага запалу!

Юлія Шпілеўская. Фота: сацсеткі

Апошнія тры гады не толькі перакруцілі жыццё, але і зрабілі сапраўдны капрамонт у галаве.

Днямі атрымала дыплом. То-бок сертыфікат, вядома. Але для мяне штосьці больш значнае, чым проста «паперка».

Сёння Юлія Шпілеўская вядзе ўрокі пілатэсу.

«Калі хобі стала прафесіяй, а захапляць не перастала. Займаюся сама і займаю ўсіх, хто жадае», — гаворыць прафесійная актрыса і фітнэс-трэнерка.

Nashaniva.com