«Арсенал» не здолеў утрымаць перамогу над «Фулхэмам»
Каманда, якая як і летась можа скласці канкурэнцыю «Манчэстэр Сіці», згуляла ўнічыю з «Фулхэмам».
26.08.2023 / 19:05
Гол Букаё Сака. Фота: Neal Simpson / Sportsphoto / Allstar via Getty Images
«Фулхэм» першым забіў, потым Сака зраўняў, а Нкета нават вывеў каманду наперад (2:1), але Палінья здолеў зраўняць — 2:2.
У мінулым сезоне «Арсенал» лідзіраваў у чэмпіянаце да 34-га тура, але ў выніку саступіў «МанСіці». Сёлета клуб таксама называюць, як асноўнага канкурэнта манчэстэрскага клуба.
Апошні раз «Арсенал» браў чэмпіёнства ў 2004 годзе.
Менавіта за «Арсенал» правёў свае найлепшыя гады Аляксандр Глеб, які выступаў за клуб з 2005 па 2008 год.
Чытайце таксама:
53 футбалісткі адмовіліся выступаць за Іспанію з-за пацалунка кіраўніка Федэрацыі
Месі наняў сабе асабістага целаахоўніка. Той бегае ўздоўж поля падчас яго матчаў