Украінец Аляксандр Усік перамог брытанца Даніэля Дзюбуа. Перамогу Усік прысвяціў Украіне

Украінскі баксёр Аляксандр Усік перамог тэхнічным накаўтам Даніэля Дзюбуа. Ён абараніў чэмпіёнскі пояс у суперцяжкай вазе па версіі IBF, WBO, WBA і IBO.

27.08.2023 / 08:23

Аляксандр Усік пасля перамогі. Фота: Stringer / Anadolu Agency via Getty Images

У восьмым раўндзе ён адправіў суперніка ў першы накдаўн, у дзявятым — у другі, пасля чаго рэферы спыніў бой.

Аляксандр Усік сказаў пасля перамогі, што свой паядынак прысвячае «Украіне і УСУ». 

«Я вельмі дзякую ўсім за падтрымку. Я прысвячаю гэты паядынак маёй Украіне і УСУ», — сказаў ён. 

Nashaniva.com