Кіберпартызаны — пра выкачаныя базы, агентаў рэжыму, Пазняка і КДБ. Новы «Ток» з Юліянай Шаметавец
Гераіня новага выпуску «Ток» — прадстаўніца «Кіберпартызанаў» Юліяна Шаметавец. У вялікай гутарцы Юліяна распавядае пра тое, як удалося выкачаць міліцэйскія базы даных і хто мае да іх доступ. Адказвае на абвінавачванні Пазняка і тлумачыць сувязі са Змітром Шчыгельскім і Паўлам Кулажанкам. Тлумачыць, чаму факт кантактаў з КДБ яшчэ не значыць, што дарога ў апазіцыю перакрытая. Згадвае спробы агентаў інкарпаравацца ўнутр кібераў. Дае парады наконт бяспекі і акрэслівае палітычную пазіцыю «Кіберпартызанаў».
27.08.2023 / 10:33
00:00 — вырвана з кантэксту
00:43 — пра «Кіберпартызанаў» унутры Беларусі
02:31 — як стала прадстаўніцай «Кіберпартызанаў»
08:04 — ці плацяць «Кіберпартызаны» заробак Юліяне
09:40 — як прымаюцца рашэнні і хто галоўны
11:35 — якімі базамі валодаюць «Кіберпартызаны», хто мае да іх доступ
14:35 — як выкачваліся міліцэйскія базы
18:17 — колькі атак робяць кіберы за год і які сэнс узломліваць «Прессбол»
20:55 — у чым сэнс тры разы ўзломліваць Акадэмію кіравання Лукашэнкі
21:28 — адказ Пазняку на крытыку пасля ўзлому БДУ
26:43 — «Беларусаў душыць рэжым з аднаго боку, а з іншага — «Кіберпартызаны»?
32:29 — як ставіцца да Пазняка
35:01 — дзе мяжа хактывізму
39:42 — як «Кіберпартызаны» паралізавалі чыгунку ў час наступу на Кіеў
43:54 — што сабой уяўляе рух «Супраціў»
45:24 — пра сілавы сцэнар
51:39 — ці рыхтуюцца «Кіберпартызаны» да выбараў 2024 і 2025 гадоў
53:51 — ці ёсць у «Кіберпартызанаў» свой план «Перамога»
55:21 — чаму давярае Шчыгельскаму
58:19 — пра кааліцыю з Вольгай Карач і ШОС
59:38 — што звязвае «Кіберпартызанаў» з Кулажанкам
1:01:49 — пра кантакты з КДБ
1:07:44 — БЛІЦ: Стыў Джобс ці Біл Гейтс, бургеры ці дранікі, Вольскі ці Міхалок, Сахашчык ці Кабанчук
1:08:24 — палітычная пазіцыя «Кіберпартызанаў»: за што і за каго
1:12:24 — чаму аб’ядналіся з палком Каліноўскага, а не з Офісам Ціханоўскай
1:14:02 — стаўленне да Ціханоўскай
1:14:24 — «Кіберпартызаны за «Белпол» ці «Байпол»?
1:15:30 — ці маюць сэнс праверкі на паліграфе?
1:16:27 — пра ІТ-роту Лукашэнкі і спробы агентаў увайсці ў «Кіберпартызаны»
1:24:10 — ці перагарнулі айцішнікі старонку
1:25:21 — якіх агентаў Лукашэнка адпраўляе за мяжу
1:29:41 — як падрыхтавацца да спроб сілавікоў залезці ў гаджэты
1:31:43 — пра злівы баз крамаў са звесткамі беларусаў
1:35:00 — як зрабіць, каб беларусы не глядзелі на Расію
1:37:34 — дзе будзе вырашацца лёс Беларусі: у Беларусі, ва Украіне ці ў Расіі
1:38:14 — як апынулася ў Нью-Ёрку
1:38:56 — пра мужа-амерыканца
1:40:43 — чым зарабляе
1:41:49 — што можа змяніць сітуацыю ў Беларусі